Pazniak

Паважаныя спадарыні і спадары!

Гэтае паведамленьне аб тым, што адчыняецца інфармацыйная старонка "Вольная Беларусь". Задача рэсурса асьвятляць падзеі і справы, зьвязаныя з Народнай Праграмай і з арганізацыяй народнага руху "Вольная Беларусь". Бальшыня матар'ялаў па гэтай тэме будзе тут.

Зянон Пазьняк

Апошнія навіны

22.03.2018

Пазьняк: Нашай праграмай могуць карыстацца беларускія сілы, якія пяроймуць ўладу пасля Лукашэнкі

Старшыня Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк апублікаваў на сайце «Беларуская салідарнасьць» створаную пад ягоным кіраўніцтвам праграму «Вольная Беларусь». Паводле яго, праграма закранае ўсе аспэкты дзяржаўнага жыцьця: палітыку, эканоміку, культуру, адукацыю, войска, сыстэму аховы здароў’я.

22.03.2018

Пазьняк: Нашыя рэформы гарантуюць чалавеку свабоду, правы й павагу

У Варшаве была прадстаўленая праграма эканамічных і палітычных рэформаў Беларусі распрацаваная камандай Зянона Пазьняка.